Генеральны сакратар NATO: вайна ва Украіне можа расцягнуцца на гады

Кіраўнік NATO Енс Столтэнберг / wsj.com
Кіраўнік NATO Енс Столтэнберг / wsj.com

Вайна Расіі ва Украіне можа заняць гады, заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Мы павінны быць гатовыя да таго, што на гэта могуць сысці гады. Мы не павінны спыняць падтрымліваць Украіну. Нават калі выдаткі высокія, не толькі на ваенную падтрымку, але і з-за росту коштаў на энерганосьбіты і прадукты харчавання, — сказаў Столтэнберг выданню Bild am Sonntag.

На саміце NATO ў Мадрыдзе ў канцы чэрвеня павінен быць узгоднены пакет дапамогі для Украіны. Ён дазволіць Украіне перайсці ад зброі савецкіх часоў да стандартнага рыштунку NATO, казаў раней Столтэнберг.

Таксама Столтэнбэрг адзначыў, што NATO будзе разглядаць Расію не як саюзніка, а як пагрозу бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі