Кіраўнік ФПБ Козік заявіў, што пераходзіць у апазіцыю да ўрада

Леанід Козік, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, заявіў, што пераходзіць у апазіцыю да ўрада.
Ён пакрыўджаны тым, што ў праекце Закону «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь» не былі ўлічаныя папраўкі, прапанаваныя яго арганізацыяй.

Козік адзначае, што папраўкі ўносіліся ў інтарэсах працоўных, але ўрад іх адкінуў і тым самым падтрымаў «прыватны капітал і ўладальнікаў прыватных кампаній». Кіраўнік Федэрацыі гаворыць, што «ФПБ нічога іншага не застаецца, як перагледзець і зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да ўрада ў рамках сацыяльнага партнёрства».

http://www.fpb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі