Кіраўнік Еўрапейскага савета спрабаваў звязацца з Лукашэнкам, але марна

Кіраўнік Еўрапейскага савета спрабаваў звязацца з Лукашэнкам, але марна

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль спрабаваў скантактавацца з Аляксандрам Лукашэнкам, але безвынікова. Пра гэта паведаміла намесніца кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЕС Хельга Шмід.

"Кіраўнік Еўрапейскага савета спрабаваў звязацца з Лукашэнкам, што аказалася немагчымым", — цытуе TUT.by яе словы. 

Раней паведамлялася, што з Лукашэнкам спрабавала звязацца Ангела Меркель, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі, але ён таксама не пайшоў на кантакт. 

Хельга Шмід падкрэсліла, што ЕС асуджае гвалт супраць мірных дэманстрантаў і іх незаконныя затрыманні. Таксама Еўрасаюз не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі з парушэннямі.

Яна дадала, што ЕС выступае супраць любога знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль ужо размаўляў на гэтую тэму з Уладзімірам Пуціным 18 жніўня. Пуцін, па словах Шмід, прытрымліваецца такой жа пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі