Кіраўнік Брэстчыны замірыў пінскіх міліцыянтаў з вулічнымі гандлярамі

Нагадаем, што гучны розгалас атрымалі падзеі 7 ліпеня ў Пінску. Тады міліцыянты жорстка затрымалі вулічных гандлярак і мужчыну, які заступіўся за іх. Усіх іх аштрафавалі. Праверкай выпадку заняўся Следчы Камітэт. Тым часам унутраная праверка ў пінскай міліцыі паказала, што міліцыянт дзейнічаў правамерна, але тактычна няграматна.



Падчас працоўнага візіту ў Пінск кіраўнік вобласці наведаў рынак на вуліцы Зорнай. Ён паразмаўляў з вулічнымі гандлярамі, у тым ліку з людзьмі, якія расклалі свой тавар проста на пешаходнай дарожцы за межамі рынку. Пры наяўнасці вольных тарговых месцаў людзі не хацелі станавіцца за прылавак, каб быць бліжэй да пакупніка. Сумар паслухаў і, як здалося, паставіўся з разуменнем, піша газета "Вечерний Брест".



Мясцовая выканаўчая ўлада, якая перш патрабавала ад міліцыі спыніць гандаль за тэрыторыяй рынкаў, суцішыла стараннасць у гэтым пытанні. Цяпер міліцыянты будуць змагацца з несанкцыяваным гандлем толькі ў складзе рэйдавых груп. Роля міліцыянта будзе зводзіцца да высвятлення асобы правапарушальніка. А складаць пратаколы будуць прадстаўнікі санітарнай службы, падатковыя органы ды іншыя.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі