Кіраўнік АПЕК: “Нафта пачне даражаць у бліжэйшы час”

Кіраўнік АПЕК: “Нафта пачне даражаць у бліжэйшы час”

Генеральны сакратар АПЕК Абдала Салем аль-Бадры заявіў падчас канферэнцыі ў сталіцы Кувейта, што для нафтавай галіны “лепшыя дні яшчэ наперадзе”.

На яго думку попыт на нафту ў бліжэйшы час вырасце на фоне скарачэння паставак з краін, якія не ўваходзяць у картэль. Аднак, разам з тым, ён  прызнаў, што залішняя прапанова на сыравіну захоўваецца, а запасы за апошнія пяць гадоў знаходзяцца на ўзроўні вышэй сярэдняга.

Паводле яго ацэнак, сусветны попыт на нафту да 2040 года павялічыцца да 110 мільёнаў барэляў у суткі. У цяперашні час, па дадзеных АПЕК, аб’ём сусветнай здабычы нафты складае каля 75 мільёнаў барэляў у суткі, паведамляе lenta.ru.

У сваю чаргу, кіраўнік кувейцкай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Kuwait National Petroleum Co. Мухамад Газі аль-Мутаіры прадказаў ліквідацыю разрыву паміж попытам і прапановай ўжо ў трэцім квартале наступнага года.

У панядзелак, 12 кастрычніка, кошт барэля нафты Brent падняўся на лонданскай біржы ICE на 0,68% і перавысіў 53 долара. Амерыканская нафта WTI была на ўзроўні ледзь ніжэй за 50 долараў за барэль, падаражанне адбылося на 0,7%.

Цэны на нафту абрынуліся ў канцы 2014 года, апусціўшыся са 110 да 40 даляраў на працягу некалькіх месяцаў.

Фота: oldgoro.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі