Вы тут

Кіраўнік афіцыйнага партнёра Uber у Беларусі ўзяты пад варту

Фота: news.cn

На кіраўніка афіцыйнага партнёра Uber у Беларусі, ТАА "КВТ-Імпарт" пачалі крымінальную справу. Пра гэта паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Кіраўніка прадпрыемства падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Гэта пагражае абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Дырэктара фірмы ўзялі пад варту. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Інфармацыя пра тое, што з прадпрыемствам нешта не так, з'явілася пасля таго, як кампанія не выплаціла заробак больш чым ста кіроўцам. Тады сярод іх пайшлі чуткі, што кіраўніцтва фірмы затрыманае, рахункі заблакаваныя, а камп'ютары канфіскаваныя.