Кінаіндустрыя летась пабіла чарговы рэкорд

Агульнасусветныя касавыя зборы фільмаў, выдадзеных у 2009 годзе дасягнулі $29,9 млрд, што на 7,6 % больш, чым у 2008 годзе.  Найвялікшы рост касавых збораў быў зафіксаваны ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне - 12,3 %. Буйную частку прыбытку ад пракату фільмаў забяспечылі Кітай і Японія, паведамляе амерыканская Асацыяцыя кінавытворцаў.

Эксперты асацыяцыі адзначаюць таксама істотнае павелічэнне колькасці 3D-экранаў па ўсім свеце. Да канца 2009 года іх колькасць дасягнула 8989. 4% карцін, выдадзеных летась у Паўночнай Амерыцы, былі стэрэаскапічнымі. Яны забяспечылі 11% сусветных касавых збораў.

Нагадаем, што ў 2009 годзе кінаіндустрыя Галівуду ўсталявала новы рэкорд па штогадовых касавых зборах у ЗША, упершыню сабраўшы ў пракаце больш за $10 млрд. Самым касавым фільмам стаў "Аватар" Джэймса Кэмерана.

Фота: topnews24.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі