Кіеў вядзе перамовы пра абмен данецкага аэрапорта на "кавалак зямлі"

Падчас абвешчанага перамір'я амаль штодня працягваюцца штурмы аэрапорта. Аднак украінскія вайскоўцы, байцы добраахвотніцкіх батальёнаў (у тым ліку і сябры "Правага сектара") іх паспяхова адбіваюць.

Як інфармуе УНІАН, старшыня Данецкай абласной дзяржадміністрацыі (яна знаходзіцца ў Марыупалі) Сяргей Тарута пацвердзіў інфармацыю, што плануецца абмен аэрапорта на тэрыторыі, прылеглыя да Данецка ("вялікія тэрыторыі"). Паводле яго слоў, вядуцца перамовы з тэрарыстамі.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што данецкі аэрапорт украінскія ўлады могуць абмяняць на горад Новаазоўск, які быў у канцы жніўня захоплены расійскімі войскамі і фармаваннямі тэрарыстаў. Аднак Тарута заявіў, што гэты горад падчас перамоваў не згадваецца — "ён пакуль застанецца акупаваным горадам".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі