Кіеў, 4-5-га снежня: BALKANFEST з Gogol Bordello і The No Smoking Orchestra

4-5 снежня 2009 года ў кіеўскім Палацы спорту адбудзецца міжнародны двухдзённы фестываль BALKANFEST. Хэдлайнерамі фэста стануць гурт Gogol Bordello (ЗША) і Эмір Кустурыца з The No Smoking Orchestra (Сербія).

У праграме фэста таксама выступы гуртоў Fanfare Cioca (rlia (Румынія), Гайдамакі (Украіна), KAL (Сербія), Kochani Orkestar (Македонія), паведамілі Карэспандэнт.net арганізатары мерапрыемства.

За 10 гадоў свайго існавання каманда Gogol Bordello прыедзе ў Кіеў – родны горад свайго лідэра і натхняльніка Яўгена Гудзя, у другі раз. Упершыню джыпсі-панк ад Gogol Bordello і легендарны сербскі фольк-рок ад The No Smoking Orchestra прагучаць на сцэне вялікага міжнароднага фэсту ў самай вялікай канцэртнай зале Ўкраіны.

Нагадаем, BALKANFEST пройдзе ва Ўкраіне ўпершыню і мае стаць штогадовай падзеяй.

Фота: crazys.info 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі