Хто ўсе гэтыя людзі: як ацаніць працу вашага “дэпутата” — эфір з Жываглод

Алена Жываглод / Еўрарадыё

Алена Жываглод / Еўрарадыё

Трэці год Беларусь жыве ў рэжыме “часам не да законаў”, калі галоўны і, лічы, адзіны дзейны закон у краіне — пакаранне за любое дзеянне і нават думку, якія могуць выклікаць сумнеў у поўнай і бездакорнай лаяльнасці лукашэнкаўскаму рэжыму. Тым не менш у Беларусі існуе і працягвае функцыянаваць заканадаўчы орган у выглядзе Палаты прадстаўнікоў, а “народныя абраннікі” працягваюць рабіць выгляд, што працуюць на карысць народа і займаюцца заканатворчай дзейнасцю.

Ці магчыма ў сённяшняй Беларусі сур'ёзна ставіцца да дзейнасці нейкіх там “дэпутатаў” і спрабаваць неяк ацаніць вынікі іх “працы”? Ці бяспечна браць удзел у прапанаванай "Сумленнымі людзьмі" схеме ацэнкі “дэпутатаў”? На які вынік ад сваёй ініцыятывы разлічваюць арганізатары гэтага антыгаласавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі