Вы тут

КХЛ можа аднавіць чэмпіянат адразу з плэй-оф, тады ў ім згуляе мінскае "Дынама"

Мінскія дынамаўцы пакуль у самаізаляцыі / twitter.com/hcdinamoby

КХЛ можа вырашыць не дагульваць рэгулярны чэмпіянат, а аднавіць яго пасля Алімпіяды адразу з плэй-оф (з серыямі да чатырох перамог ва ўсіх раўндах). Пра такі "верагодны варыянт" працягу сезона піша расійскае спартыўнае выданне "Спорт-экспресс". Па яго даных, варыянт горача падтрымлівае ЦСКА, а вось "Аўтамабіліст" з'яўляецца галоўным праціўнікам — на сённяшні момант ён знаходзіцца па-за зонай плэй-оф.

А вось мінскае "Дынама" згаданы варыянт задавольвае. Беларускі клуб займае ў Заходняй канферэнцыі 8-е месца, якое дазваляе трапіць у плэй-оф. Праўда, у ім дынамаўцы трапляюць на грозны піцерскі СКА.

На сённяшні дзень у Заходняй канферэнцыі ў першай васьмёрцы наступныя каманды: СКА, маскоўскае "Дынама", "Ёкерыт", ЦСКА, "Северсталь", "Спартак", "Лакаматыў" і мінскае "Дынама". На "Усходзе" першыя восем месцаў займаюць "Трактар", "Металург", "Ак Барс", "Салават Юлаеў", "Авангард", "Сібір", "Нафтахімік" і "Барыс".

КХЛ перанесла некалькі матчаў камандаў у рэгулярным чэмпіянаце ў студзені з-за сітуацыі з каранавірусам — заразілася больш за сотня гульцоў, а сярод іх і большасць мінскіх дынамаўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.