Хакеісты мінскага "Дынама" дома разгромна прайгралі "Куньлуню"

Мінскае "Дынама" / hcdinamo.by

Хакеісты мінскага "Дынама" 11 студзеня ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі дома "Куньлунь".

Гульня скончылася з лікам 2:6 на карысць гасцей. Прычым форвард гасцей Пу Кліфард аформіў хет-трык. У "зуброў" адзначыліся Уладзімір Алістраў і Марк Барберыа.

"Дынамаўцы" не могуць выйграць на сваёй пляцоўцы з 24 лістапада.

Пасля 50 матчаў каманда займае 9-ы радок у Заходняй канферэнцыі, маючы 48 ачкоў. У мінчукоў 19 перамог і 31 параза ў сезоне.

13 студзеня мінскія дынамаўцы дома прымаюць хабараўскі "Амур". У табліцы Усходняй канферэнцыі КХЛ ён займае апошняе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.