Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі чарапавецкай "Северсталі"

Беларускія хакеісты "Северсталі" забілі шайбы мінскім дынамаўцам / "Прессбол"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі ў сябе дома клуб "Северсталь" з Чарапаўца.

"Зубры" саступілі гасцям з лікам 3:4 (1:1, 2:2, 0:1). Пры гэтым дзве шайбы ў браму дынамаўцаў закінулі беларускія хакеісты "Северсталі" — форвард Аляксандр Сувораў і абаронца Павел Дзянісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.