"Керамін" і "Дынама" перамаглі ў чарговым туры хакейнага чэмпіянату краіны

Лідэры хакейнага чэмпіянату Беларусі — мінскія клубы "Керамін" і "Дынама" — 18 студзеня атрымалі перамогі ў чарговым туры. "Керамін" выйграў на сваёй пляцоўцы ў "Гомеля" — 3:2, а ў гасцях "Дынама" узяло верх над "Брэстам" — 4:1.

Сталічнае "Юнацтва", якое ў цяперашні час займае трэцюю пазіцыю, саступіла ў Гродне "Нёману" — 2:4. Яшчэ ў адным матчы магілёўскае "Хімвалакно" прайграла дома жлобінскаму "Металургу" — 0:2. Сёння адбудзецца матч "Віцебск" — "Хімік-СКА" (Наваполацк).

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 93 ачка (40 гульняў),
2.    "Дынама" — 73 (39),
3.    "Юнацтва" — 67 (38),
4.    "Металург" — 68 (41),
5.    "Віцебск" — 66 (40),
6.    "Хімік-СКА" — 56 (40),
7.    "Хімвалакно" — 54 (40),
8.    "Нёман" — 53 (40),
9.    "Гомель" — 47 (40),
10.    "Брэст" — 20 (40).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі