КДБ пачало 21 крымінальную справу за крадзяжы на энэргапрадпрыемствах

Гомельскае абласное ўпраўленне КДБ спыніла дзейнасць групы асоб, якія раскрадалі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці з шэрагу энэргапрадпрыемстваў Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Як інфармуе БЕЛТА, следчы аддзел КДБ пачаў 21 крымінальную справу на 19 чалавек. Сярод іх службовыя асобы прадпрыемстваў і тыя, хто дапамагаў ім рэалізоўваць скрадзенае.

Грамадзяне падазраюцца ў тым, што на працягу 2005-2009 гадоў сістэматычна выкрадалі з прадпрыемстваў кабельную прадукцыю і іншыя электратэхнічныя вырабы. Спачатку таварна-матэрыяльныя каштоўнасці незаконна замяняліся або спісваліся з балансу. Затым скрадзенае прадавалі суб'ектам гаспадарання розных формаў уласнасці. Продаж ажыццяўляўся як за наяўны разлік, так і шляхам паставак ад імя ілжэпрадпрымальніцкіх структураў.

Такім чынам, толькі за адзін год з красавіка 2008 па сакавік 2009-га было скрадзена і незаконна рэалізавана тавараў на суму не меней за 100 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі