КДБ дапускае, што на Пінскай мытні існавала сістэма атрымання хабару

Упраўленне Камітэта дзяржбяспекі па Брэсцкай вобласці распачало крымінальную справу на старшага інспектара Пінскай мытні.  Супрацоўнікі КДБ злавілі мытніка на памежным пераходзе “Гарынь” падчас атрымання хабару ў памеры 100 тысяч беларускіх рублёў. Менавіта столькі каштавала ягоная паслуга за правоз кантрабанды з Украіны на тэрыторыю Беларусі.

Паводле некаторых звестак, КДБ дапускае, што на Пінскай мытні была распрацавана цэлая сістэма атрымання хабару. Цяпер вядзецца следзтва.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі