Казахстан пераводзіць алфавіт на лацінку

Казахстан пераводзіць алфавіт на лацінку

Нурсултан Назарбаеў даручыў ураду Казахстана скласці графік пераходу казахскага алфавіту на лацінку. Пра гэта прэзідэнт Казахстана напісаў у артыкуле, апублікаваным у газеце "Егемен Казахстан" ("Незалежны Казахстан"), пішуць замежныя СМІ.

Назарбаеў даў заданне да канца 2017 года распрацаваць адзіны стандарт новага алфавіту і графікі. Гэта мусіць быць зроблена пасля кансультацыяў з навукоўцамі і прадстаўнікамі грамадскасці. З 2018 года, па словах кіраўніка дзяржавы, трэба рыхтаваць спецыялістаў для навучання і выпускаць падручнікі для сярэдняй школы. 

Цалкам адмовіцца ад кірыліцы Казахстан павінен да 2025 года. Увядзенне лацінкі, на думку Назарбаева, дазволіць больш эфектыўна мадэрнізаваць грамадства, спрасціць камунікацыю са знешнім светам, а таксама дапаможа дзецям хутчэй вучыць англійскую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі