Касманаўт Алег Навіцкі знаходзіцца ў самаізаляцыі ў ЗША

Касманаўт Алег Навіцкі знаходзіцца ў самаізаляцыі ў ЗША

Касманаўт Алег Навіцкі, ураджэнец беларускага Чэрвеня, знаходзіцца ў самаізаляцыі ў ЗША. Пра гэта sb.by распавяла яго жонка Юлія. У сакавіку 2020-га Навіцкі быў у маці ў Беларусі, а калі вярнуўся ў Расію, правёў з сям'ёй у самаізаляцыі два тыдні ў загараднім доме. Пасля гэтага пачалася падрыхтоўка да палёта на Міжнародную касмічную станцыю, запланаванага на восень. Алег Навіцкі — у складзе дубліруючага экіпажу, які разам з асноўным экіпажам 9 траўня праз Германію паляцелі на падрыхтоўку ў ЗША. У Х'юстане ў штаце Тэхас група касманаўтаў трапіла на 14 дзён у самаізаляцыю. Калі яна скончыцца, Навіцкі нарэшце трапіць у касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана, дзе трэніроўкі працягнуцца да 10 ліпеня. А пасля экіпажы зноў вернуцца ў Расію.

Навіцкаму 48 гадоў. Ён — Герой РФ, палкоўнік. Упершыню ў космас паляцеў восенню 2012 года.

"Ён вельмі любіць Беларусь, — распавядае пра свайго мужа Юлія Навіцкая. — І ў любы свабодны момант ляціць туды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі