Кары Тапіёла: "Законапраект аб прафсаюзах створыць праблемы прафсаюзам"

Мінск візітуюць прадстаўнікі Міжнароднага бюро працы МАП Кары Тапіёла і Карэн Кёртыс. "Прафсаюзныя актывісты, якія падаюць скаргі ў Міжнародную арганізацыю працы ў сувязі з парушэньнем сваіх правоў, не павінны цярпець уціск з боку свайго ўраду" - заявіла насмесьніца дырэктара дэпартамэнту Міжнароднага бюро працы МАП Карэн Кёртыс. Спн. Кёртыс такім чынам каментавала кампанію па дыскрэдытацыі лідэраў незалежнага прафсаюзнага руху ў беларускіх дзяржаўных СМІ. У сваю чаргу выканаўчы дырэктар міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла зазначыў, што праблема Беларусі заключаецца ў сур’ёзным канфлікце паміж урадам і незалежнымі прафсаюзамі. "Заканадаўчая база і адміністратыўная практыка ў Беларусі перашкаджае стварэньню незалежных прафсаюзаў, у той час як заканадаўства павінна гарантаваць кожнаму фундамэнтальныя правы” – заявіў Кары Тапіёла. Ён таксама зазначыў, што “падрыхтаваны беларускім урадам законапраект аб прафсаюзах у яго цяперашняй версіі будзе ствараць праблемы для усіх прафсаюзаў, уключна з ФПБ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі