"Карту паляка" атрымалі 137 тысяч грамадзян Беларусі

"Карту паляка" атрымалі 137 тысяч грамадзян Беларусі

"Карту паляка" атрымалі 137 тысяч грамадзян Беларусі (за апошнія тры гады — каля 55 тысяч), інфармуе сайт euroby.info. У нашай краіне яе выдаюць з 2008-га. За гэты час больш за палову заяўнікаў атрымалі адмовы.

"Карта паляка" — дакумент, які дае некаторыя палёгкі этнічным палякам, якія з'яўляюцца грамадзянамі іншых краін, у тым ліку і Беларусі (бясплатнае навучанне ў ВНУ, бясплатнае атрыманне доўгатэрміновай візы, праца ў Польшчы без неабходнасці атрымліваць дазвол, 37% скідкі на праезд на чыгунцы і г. д.). Разам з тым, яе ўладальнікі не атрымліваюць польскага грамадзянства.

Улады Беларусі негатыўна адносяцца да выдачы "карты паляка" грамадзянам нашай краіны. Тры гады таму старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаў прэтэнзіі кіраўніку сената Польшчы Станіславу Карчэўскаму. Паводле яго слоў, такая палітыка стымулюе эміграцыю моладзі, высокакваліфікаваных спецыялістаў у Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі