Мясніковіч выказаў кіраўніку сената Польшчы прэтэнзіі да "карты паляка"

Мясніковіч выказаў кіраўніку сената Польшчы прэтэнзіі да "карты паляка"

Беларусь і Польшча "не павінныя абыходзіць далікатныя тэмы". Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч заявіў 5 снежня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.

Адной з такіх тэмаў Мясніковіч назваў "карту паляка", перадаюць "Беларускія навіны". Па словах кіраўніка Савета Рэспублікі,  такая палітыка стымулюе эміграцыю моладзі, высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі ў Польшчу. "Гэта не павінна наносіць шкоду інтарэсам маёй краіны", — заявіў ён.

Дарэчы, за дзевяць гадоў грамадзяне Беларусі атрымалі 75 тысяч "картак паляка" (па звестках на чэрвень 2016 года). Прычым 13% атрымальнікаў гэтымі карткамі не карыстаюцца. Увогуле ж Польшча выдала каля 170 тысяч "картак паляка". Беларусь лідзіруе сярод атрымальнікаў, на другім месцы ідзе Украіна: там карту паляка атрымала каля 70 тысяч чалавек.

Мясніковіч выказаўся за тое, каб ўзаемадзеянне беларускага і польскага парламентаў дапамагала кантактам Беларусі з парламентамі іншых краін Еўрасаюза.

Разам з тым старшыня Савета Рэспублікі выказаў шкадаванне, што Еўрапарламент не мае шчыльных кантактаў з беларускімі парламентарамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі