Кароль Непала вінен паўмільёна долараў за электрычнасць

Кароль Непала Г’янендра стаў самым злосным неплацельшчыкам за камунальныя паслугі ў краіне.

Ён вінен пастаўшчыкам электраэнергіі больш за 460 тысяч долараў.

Кароль перастаў аплачваць рахункі за электраэнергію ў 2005 годзе, пасля атрымання абсалютнай улады ў краіне.

Неназваны непальскі чыноўнік распавёў мясцовым журналістам, што рахункі рэгулярна высылаліся самому каралю і яго сваякам, але яны так і засталіся неаплачанымі і без адказу.

Па словах службоўцы, нягледзячы на запазычанасць, каралеўскія палацы не будуць адключаныя ад электразабеспячэння, улічваючы статус Г’янендры.

Апроч дзяржаўнай рэзідэнцыі, кароль і яго сям'я валодаюць яшчэ некалькімі палацамі і асабнякамі ў Непале.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі