Карэн Сцюарт не спадзяецца на хуткае вяртанне ў Беларусь

У часе онлайн-канферэнцыі на “Радыё Свабода” амбасадар ЗША ў Беларусі заявіла, што не ўпэўненая ў хуткім вяртанні ў Беларусь. Адміністрацыя ЗША ў цяперашні час вывучае патрабаванне Беларусі скараціць колькасць персаналу амерыканскай амбасады ў Мінску, агучанае ў выглядзе настойлівай рэкамендацыі. Карэн Сцюарт адзначыла, што ў Вашынгтоне “не лічаць гэта патрабаванне апраўданым”. Амбасадарка ізноў пацвердзіла гатоўнасць ЗША прапанаваць захады па паляпшэнні двухбаковых стасункаў з Беларуссю ў выпадку, калі ўлады краіны вызваляць палітвязняў. “Вызваленне палітвязняў – гэта крок, які адкрывае дзверы для паляпшэння стасункаў ва ўсіх сэнсах”, - падкрэсліла Карэн Сцюарт.

Нагадаем, Карэн Сцюарт пакінула Беларусь на мінулым тыдні, і тады яна разлічвала вярнуцца ў Мінск праз 2-3 тыдні.

Паводле “Телеграф”