Караткевіч: “Гэтага хлопца з Брэста трэба было аштрафаваць”

Караткевіч: “Гэтага хлопца з Брэста трэба было аштрафаваць”

9 снежня ў эфіры Еўрарадыё лідар кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч выказалася наконт затрымання ў Беларусі прыхільнікаў "рускага свету" Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна. Палітык не згодная з іх меркаваннямі, але лічыць, што да "публіцыстаў" абраны занадта жорсткія меры.

Караткевіч: “Я цалкам не згодная з гэтымі аўтарамі, але я не згодная з мерамі, якія да іх абраныя. Тое ж самае я думаю пра Эдуарда Пальчыса, яго нельга было судзіць. Мы ведаем шмат гістарычных падзей, якія навучылі, што гэта не вартае таго. Гэтага хлопца з Брэста за абразлівыя выказванні да беларусаў варта было б аштрафаваць”.

Дзмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца затрымалі па падазрэнні ў распальванні расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варажнечы. Яны былі аўтарамі прарасійскіх артыкулаў на шэрагу расійскіх рэсурсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі