Каранік зрабіў прагноз па COVID-19 у Беларусі

Уладзімір Каранік / З архіву БЕЛТА
Уладзімір Каранік / З архіву БЕЛТА

Зараз COVID-19 хварэюць часцей, чым іншымі ВРВІ, сказаў былы міністр аховы здароўя, а цяпер кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Ўладзімір Каранік. Але ён разлічвае, што з часам сітуацыя зменіцца, і лекары часцей будуць мець справу са стандартнымі вірусамі.

"Вельмі спадзяемся, што ўздым каронавіруснай інфекцыі не працягнецца да лютага, і мы будзем бачыць у бліжэйшыя паўтара-два месяцы ўжо лічбы зніжэння захворвання", сказаў Каранік у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Штодзённы прырост хворых у апошнія дні складае каля 1000 чалавек. Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 977 новых выпадкаў COVID-19. Да гэтага было 983 і 984. Гэта больш, чым фіксавалася вясной. Максімальная колькасць выяўленых выпадкаў за суткі вясной была 29 красавіка — 973 выпадкі.

Медыкі нагадваюць аб мерах засцярогі: неабходна насіць маскі, мыць рукі і карыстацца сродкамі дэзінфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі