Карабель ВМС Украіны з беларусамі на борце пакінуў Мальту

6 красавіка прыкладна а 18.00 карабель пакінуў порт Валета на выспе Мальта ды ўзяў курс на Севастопаль, паведамляе БЕЛТА. Сярод вывезеных з ахопленай баявымі дзеяннямі Лівіі ёсць жанчыны і дзеці. Іх размясцілі ў асобных каютах. Усе пасажыры карабля забяспечаныя харчаваннем, пітной вадой і цёплымі рэчамі.
 
Чакаецца, што човен “Канстанцін Альшанскі” прыбудзе ў Севастопаль 12 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі