Капітаны КДБ паспрабавалі завербаваць актывіста Руху “За Свабоду”

Сёння два капітаны КДБ правялі допыт актывіста Руху "За Свабоду" Алега Пронскага ў кабінеце намесніка дэкана агранамічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Як паведаміў Еўрарадыё Пронскі, яму пагражалі і спрабавалі завербаваць.

Алег Пронскі:
“Мы размаўлялі каля гадзіны. Спачатку яны наракалі, што я сапсаваў сабе цудоўны лёс: яны намерваліся паслаць мяне ў спецназ, потым узяць на працу ў КДБ. Потым паведамілі, што мае калегі па Руху “За Свабоду” купляюць машыны, дамы і гальштукі па 50 долараў. Дакладна распавялі пра маю дзейнасць у Руху. Капітаны прапанавалі мне тры выбары: я спыняю актыўную грамадскую дзейнасць, і мяне пакідаюць у спакоі, не пераразмяркоўваюць у Гомельскую вобласць. Другі: я распавядаю СМІ пра гутарку і працягваю дзейнасць, і тады мяне пераразмяркуюць на Гомельшчыну і ўвогуле я зламлю сабе жыццё. І трэці: я супрацоўнічаю з КДБ, і тады мяне чакае добрая жыццёвая кар’ера”.

Раней прарэктар раіў Пронскаму спыніць грамадска-палітычную дзейнасць, пагражаючы пераразмеркаваннем на Гомельшчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі