Капітан зборнай Беларусі па хакеі будзе гуляць за расійскіх міліцыянтаў

Капітан нацыянальнай зборнай Беларусі Алег Антоненка, прызнаны лепшым хакеістам краіны мінулага сезону, пасля гадавога перапынку вярнуўся ў падмаскоўны хакейны клуб Міністэрства ўнутраных спраў, што выступае ў расійскай суперлізе. Учора форвард падпісаў з "міліцэйскай" дружынай кантракт тэрмінам на адзін год. Антоненка ўжо выступаў у складзе расійскага клуба і быў капітанам каманды. Акрамя таго, яго 40 шайб, закінутыя ў складзе МУС, дагэтуль з'яўляюцца клубным рэкордам.

Але ў канцы пазамінулага сезону з-за канфлікту з кіраўніцтвам каманды Антоненка сыйшоў ад міліцыянтаў і падпісаў дамову з мінскім "Дынама", з якім выйграў сёлета чэмпіянат Беларусі і стаў лепшым бамбардзірам нацыянальнага першынства.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі