"Капітал" "Ляписа Трубецкого"

Учора, 19 сакавіка гурт "Ляпис Трубецкой" прадставіў у Інтэрнэце кліп на другі радыёсінгл з новага альбому – песню "Капитал".
Убачыць гэты ролік можна ў раздзеле "Відэакліпы" на інтэрнэт-партале Vision.Rambler.ru. Кліп "Капітал", як і саму песню, смела можна назвать незвычайнай і яскравай з’явай у творчасці гурта.

Па сюжэце Сяргей Міхалок ездзіць па свеце на розных жывёлінах, якія ўвесь час ператвараюцца адна ў другую, у выглядзе шасцігаловага і шасцірукага Шывы, але некаторыя могуць у гэтым пабачыць біблейскую алюзію на вавілонскую блудніцу.

Навокал лідэра "Ляписов" разгортваюцца сучасныя краявіды, пачынаючы ад хмарачосаў Нью-Йорку да напаўразбуранага рымскага Калізею. І ўвесь час над гарадамі лётаюць суперсучасныя рэактыўныя самалёты і касмічныя караблі.

Калі пачынаецца прыпеў, то на экране выпадкова з’яўляюцца лідары антыкапіталістычнага свету, гэта Фідэль Кастро, Уга Чавес, Кім Ір Сэн, Кім Чэн Ір, Махмуд Ахмадзінежад, Саддам Хусэйн і Аляксандр Лукашэнка, як вы разумееце, з-за гэтага песня “Капітал” наўрадці з’явіцца ў эфіры беларускіх каналаў.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце гурта, гэтая кампазіцыя дасць назву і стане загалоўнай на новым альбоме "Ляпісаў", які раней, нагадаю, насіў працоўную назву "Жир и золотое сало".

Па словах Сяргея Міхалка, “да гэтага часу калектыў смяяўся над поп-культурай, і “Ляпісаўскія” пародыі былі больш папулярныя, чым сама гэтая культура. Але зараз яна стала такой дробязнай, што было вырашана ўзяцца за больш глабальныя тэмы і пытанні.

Песня “Капітал” не супраць грошай увогуле, яна супраць культу назапашвання і спажывання, які насаджаецца ў сучасным грамадстве".

"Я мару дажыць да моманту, калі быць гаспадаром мабільніка з дыямэнтам ці ездзіць на супердарагой машыне будзе вельмі сорамна. Але да гэтага трэба ісці не праз забароны, а праз разуменне і погляд на сябе і на свет з іншага боку”, — дадаў лідар "Ляпісаў".

Паводле інфармацыі на www.lyapis.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі