Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў, што Зяленскі распусціў Вярхоўную Раду законна

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў, што Зяленскі распусціў Вярхоўную Раду законна

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў законным указ прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначэнні датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным рашэнні КС, апублікаваным увечары 20 чэрвеня.

Гэта азначае, што 21 ліпеня 2019 года, то бок роўна праз месяц ва Украіне пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары.

Зяленскі падпісаў указ пра роспуск Вярхоўнай Рады 21 траўня, на наступны дзень пасля інаўгурацыі. Дэпутаты чакалі гэтага. Нязгодныя заявілі, што гэтае рашэнне з'яўляецца незаконным і абскардзіла яго ў Канстытуцыйным судзе.

Разгляд пытання пачаўся 11 чэрвеня. Суд вырашыў, што пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме. 14 чэрвеня спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій заявіў, што перадаў у КС дакументы пра памер парламенцкай кааліцыі на момант выхаду з як фракцыі "Народны фронт". Паводле гэтых дакументаў колькасць дэпутатаў у кааліцыі складала больш за 226 чалавек, што пазбаўляе Зяленскага права распускаць Вярхоўную Раду. Але суддзі вырашылі іначай, перадае "Громадське".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі