Канстанцін Жукоўскі: У лесе пад Гомелем закапана яшчэ шмат ахвяраў НКВД

Гомельскія ўлады забаранілі мясцовым актывістам, каардынатарам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, праводзіць мітынг на месцы выяўленага пахавання расстраляных НКВДыстамі людзей. Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі ў лесе каля Гомеля пахаванне расстраляных людзей – агулам адкапалі парэшткі 70 чалавек.

Афіцыйна было заяўлена, што гэта найхутчэй ахвяры фашыстаў. Аднак мясцовыя грамадскія актывісты адшукалі мясцовых жыхароў, якія сведчылі, што стралялі людзей НКВДысты.

Улады заявілі, што судмедэкспертыза не ўстанавіла дакладны час пахавання, мяркуецца толькі, што яму “60-70 гадоў”. Нядаўна на гэтым месцы з’явіўся праваслаўны крыж.

“Еўрарадыё” папрасіла распавесці пра прычыны адмовы ў правядзенні мітынга аднаго з заяўнікаў Канстанціна Жукоўскага. Паводле яго словаў, чыноўнікі ў лісце напісалі, што “жалобны мітынг праходзіць толькі падчас пахавання”.

Таксама яны паведамілі, што мітынгаваць можна ў Гомелі ў адным месцы – на пляцоўцы перад ДК таварыства глухіх…

Дык што ж збіраюцца рабіць грамадскія актывісты, каб дамагчыся праўды пра гомельскія Курапаты? Вось што гаворыць Канстанцін Жукоўскі:

“Трэба чакаць лепшых часоў. Асабіста я магу сказаць, што ў тым лесе вельмі шмат касцей. Таму трэба чакаць лепшых часоў, калі гэтая ўлада зменіцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі