Вы тут

Канскага кінафестывалю ў траўні не будзе

twitter.com/Festival_Cannes

Канскага кінафестывалю ў траўні не будзе. Арганізатары заявілі, што вымушаны яго перанесці з-за сур'ёзнай сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. Яны яшчэ спадзяюцца, што кінафестываль удасца правесці ў канцы чэрвеня — у пачатку ліпеня 2020-га. Але рашэнне пра новую дату будзе прынятае пазней, у залежнасці ад сітуацыі.

"У гэты перыяд глабальнага крызісу ў галіне аховы здароўя мы думаем пра ахвяраў COVID-19 і выказваем нашу салідарнасць з усімі, хто змагаецца з хваробай", — заявілі арганізатары.

Міжнародны Канскі кінафестываль праводзіцца ў 1946 года. Гэта штогадовае мерапрыемства. Кінафестываль лічыцца адным з самых прэстыжных у свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.