Кандыдаты ў прэзідэнты расказалі дыпламатам ЕС пра свае праграмы

Кандыдаты ў прэзідэнты расказалі дыпламатам ЕС пра свае праграмы

Дыпламаты з краінаў ЕС 22 верасня сустрэліся з трыма кандыдатамі ў прэзідэнты. Сустрэча адбылася ў амбасадзе Францыі ў Мінску. Мерапрыемства было закрытым і доўжылася каля паўтары гадзіны.

Кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч распавяла Еўрарадыё, пра што ішла гаворка падчас сустрэчы.

Караткевіч: “Дыпламатам было цікава пазнаёміцца з кандыдатамі і прадставіць новага прадстаўніка ЕС у Беларусі. Гаворка ішла пра праграмы, пра кампаніі, пра будучыню Беларусі. У нас не было часу размаўляць пра праблемы. Я расказвала пра сваё бачанне рэформаў у эканоміцы, сферы дзяржаўнага кіравання, медыцыне, адукацыі, сацыяльнай ахове і міжнародных адносінах. Гэта была цалкам агульная размова: пра нашае стаўленне да выбарчага заканадаўства, як адбываюцца выбары... Такая інфармацыйная сустрэча”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі