Вы тут

Кандыдат ад ЛДПБ — спарынг-партнёр ці праціўнік Лукашэнкі?

Алег Гайдукевіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Адным з першых пра намер пазмагацца за прэзідэнцкую пасаду на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах заявіў намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч. Пераняўшы эстафету ўдзелу ў выбарчых кампаніях у свайго бацькі, старшыні ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча, палітыка, якога называлі спарынг-партнёрам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах.

Ці апраўданыя абвінавачванні, што кандыдат ад ЛДПБ — не больш чым спарынг-партнёр кіраўніка Беларусі? Чаму партыя ні разу не вылучала кандыдатам у прэзідэнты чалавека, які не мае прозвішча “Гайдукевіч”? Чаму ЛДПБ не далучаецца да кааліцый?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.