Кандрусевіч дабіраўся ў Будслаў разам з пілігрымамі — на ровары і пешшу

Кіраўнік беларускай каталіцкай царквы распавёў, як дабіраўся да месца ўрачыстасцяў: “Рэкі пілігрымаў цяклі ў Будслаў. Я сам ехаў на ровары, потым ішоў пешшу, і якраз трапіў пад дождж. Але гэта не стала перашкодай, усе людзі працягвалі ісці ў кірунку Будслава, каб разам адзначыць 400-годдзе Будслаўскага абраза”.



Спецыяльна для ўдзелу ў мерапрыемстваў з Рыму прыбыў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран. Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў, што Таран з’яўляецца вядомы і аўтарытэтным ватыканскім іерархам, якога Папа рымскі накіраваў на ўрачыстасці ў Беларусі і перадаў дабраславенне ўсяму беларускаму народу, інфармуе БЕЛТА.



Будслаўскі абраз Божай Маці — адзін з найбольш шанаваных і славіцца шматлікімі цудамі. Штогод да яго прыходзяць пілігрымы з Беларусі і з-за мяжы. Сёлета Будслаў плануе прыняць 45 тысяч пілігрымаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі