Канцэрт у гонар скасавання царкоўнай уніі прайшоў у Полацкім універсітэце
![Канцэрт у гонар скасавання царкоўнай уніі прайшоў у Полацкім універсітэце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/polacak-2602.jpg.webp?itok=oHo1M4eN)
Сёлета ў Беларусі адзначаецца 180 гадоў з часу скасавання царкоўнай уніі. Яе скасаванне абвясціў Полацкі сабор, які адбыўся ў 1839 годзе.
У гонар гэтага ў Полацку мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 24 лютага адслужыў літургію ў Сафійскім саборы, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы.
Пасля набажэнства мітрапаліт Павел і ўсе ўдзельнікі ўрачыстасцяў адправіліся ў Полацкі дзяржаўны універсітэт. Рэктар установы Дзмітрый Лазоўскі правёў для іх азнаямленчую экскурсію. А потым у актавай зале прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 180-годдзя скасавання уніі, а завяршылася ўсё святочным канцэртам.