Канцэрт Depeche Mode: У Мінску квіткі даражэйшыя, таму што пляцоўка меншая

У паведамленні кампаніі "Корпорация развлечений", якая і прывозіць брытанцаў, адзначаецца:

"Усе канцэрты гурт праводзіць на стадыёнах з вялікай умяшчальнасці. Напрыклад, Прага — 21 000 чалавек (без танцпляца і фанзоны), Кіеў — 48000, Варшава — 42900, Сафія — 29200, Дзюсельдорф — 66 000. Сярэдні памер футбольнага поля 105 на 65 метраў, што з'яўляецца плошчай ў 6825 квадратных метраў. У той жа час, у нашым выпадку, мы праводзім канцэрт на закрытай пляцоўцы, памер хакейнага поля складае 60 на 30 метраў — 1800 кв.метраў. Калі вы параўнайце 2 гэтыя лічбы, вы зразумееце, што плошча больш чым у 3 разы меншая, чым сярэдняя еўрапейская пляцоўка і ў нас самая маленькая па умяшчальнасці пляцоўка ва ўсім туры. Так, у нас высокая цана ў параўнанні з еўрапейскімі, але ў той жа самы час у вас ёсць выдатны шанец убачыць сваіх куміраў зблізу (максімальная адлегласць ад сцэны да фанзоны — 20 метраў), што праблематычна на футбольным полі, бо адлегласць нашмат большая. Мы клапоцімся пра камфорт і бяспеку наведвальнікаў нашага канцэрту".

Таксама арганізатары яшчэ раз растлумачылі, з чым звязанае павышэнне коштаў на квіткі. Нагадаем, першая партыя білетаў за 1.200.000 разляцелася ў лічаныя дні. Пасля гэтага фан-зона падаражэла да 1,5 мільёнаў рублёў.

"Узняцце цэны на фанзону было звязанае з ажыятажным попытам. Гэта адзіны інструмент для абмежавання попыту і стымулявання продажу квіткоў па больш нізкай цане, — тлумачаць арганізатары. — Мы не хочам паўтарэння трагедыі, якая адбылася ў Мадрыдзе на мінулым тыдні, дзе ў цісканіне на мерапрыемстве загінулі 3 чалавекі. Прычына павышэння — продаж большай колькасці квіткоў, чым гэта дазволена па пажарных нормах. Мы хочам, каб вы былі здаровыя, шчаслівыя і атрымалі максімум задавальнення ад сустрэчы з любімым гуртом на апошнім канцэрце тура на пляцоўцы, дзе з любой кропкі вы зможаце ўбачыць сваіх куміраў лепш, чым на любой еўрапейскай пляцоўцы".

Нагадаем, квіткі на канцэрт Depeche Mode ў сталіцах бліжэйшых еўрапейскіх краін у фан-зону ніжэйшыя прыкладна ў два разы. Так, у Варшаве варта 76 долараў, у Празе — 77, у Сафіі — 86. Абганяюць менскія кошты (176 долараў) толькі Масква (191 долар) і Кіеў (195 долараў).

Квіткі на канцэрт у Мінску каштуюць ад 450 тысяч (каля 52 долараў) да 1 мільёна 600 тысяч рублёў (190 долараў).

Depeche Mode выступяць у Мінску 29 ліпеня 2013 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі