Вы тут

Камунальная аварыя ў Маладзечне пакінула без вады 40 жылых дамоў і школу

Камунальная аварыя ў Маладзечне / БЕЛТА

40 жылых дамоў і школа ў Маладзечне засталіся без вады 15 сакавіка, паведамляе БЕЛТА. Прычынай стала камунальная аварыя.

15 сакавіка ў 11:39 ратавальнікам паведамілі, што ў Маладзечне па Сухім завулку, 39 прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння. Без вады заставаліся два шматкватэрныя і 38 прыватных жылых дамоў, а таксама школа.

Аднавіць падачу вады ўдалося ў 21:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.