Кампенсацыі за ўклады, страчаныя пры дэвальвацыі 2011 года, не будзе

Пытанне аб выплаце кампенсацый ўзнікла ў працяг тэмы ўвядзення ў Беларусі транспартнага падатку, перадае БелаПАН. Наконт падатку кіраўнік дзяржавы сказаў, што "цана пытання для людзей не такая вялікая". У прыватнасці, дзяржпошліна для фізічных асоб за легкавы аўтамабіль масай не больш за 1,5 тоны складае ўсяго 390 тысяч рублёў, да 2 тон — 650 тысяч.



Дырэктар інфармагенцтва БелаПАН Алесь Ліпай адзначыў, што дзяржава магла б неяк кампенсаваць насельніцтву страты ад дэвальвацыі 2011 года. Нагадаем, што тады курс рубля знізіўся амаль у тры разы.

На гэта кіраўнік дзяржавы сказаў, што кампенсацыі як такой не будзе, але дзяржава будзе прымаць меры па павелічэнні даходаў пенсіянераў: "У нас жа не кожнаму пенсіянеру патрэбна такая падтрымка. Ёсць пенсіянеры, якія атрымліваюць прыстойныя грошы. А ёсць тыя, каму патрэбна вялікая падтрымка, і я гэта буду рабіць. А выплаты, гэтыя кампенсацыі — я б і хацеў гэта зрабіць, але адкуль іх узяць? Давядзецца ўсім кампенсаваць, нельга тут грамадства дзяліць, і пойдзе ланцуговая рэакцыя, а гэта не адзін мільярд долараў. Такіх грошай, на жаль, няма".



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі