Вы тут

Кампанія "Шкода" падтрымала беларусаў

Так "Шкода" падтрымала беларусаў 

Аўтамабільная кампанія "Шкода" ў афіцыйным акаўнце ў Інстаграм апублікавала фота трох аўтамабіляў — белага, чырвонага і яшчэ аднаго белага. Фатаздымак адразу выклікаў мноства ўдзячных каментароў ад беларусаў.

"Шкода", як і шэраг іншых кампаній ("Нівея", Liqui Molly), адмовілася быць спонсарам хакейнага чэмпіянату свету 2021 года, калі ён пройдзе ў Беларусі. Беларускія ўлады адказалі санкцыямі — забаранілі на працягу паўгода ўвозіць на продаж прадукцыю "Шкоды" і іншых кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.