Кампанія Apple адклікала садысцкую гульню для мабільных

У продажы он-лайн крамы кампаніі Apple з'явілася гульня пад назвай "Патрасі дзіця", у якой прапаноўвалася ўціхамірыць дзіця, якое плача, моцна трасучы тэлефон.


Калі вы робіце гэта дастатеова моцна, замест вачэй у діцяці з'яўляюцца чырвоныя крыжыкі.

Тлумачэнне да гульні кажа: "У самалёце, у аўтобусе, у тэатры - дзеці ўсюды, дзе вы не жадаеце іх бачыць! Яны заўсёды адцягваюць вас ад падрыхтоўкі прэзентацыі на працы сваім плачам. Пакуль не з'явілася гульня "Патрасі дзіця", вы нічога не маглі з гэтым зрабіць. Праверце, як доўга вы можаце вытрымаць яго або яе крыкі, пакуль вам не прыйдзецца знайсці сродак уціхамірыць дзіця".

Неўзабаве пасля з'яўлення гульні ў он-лайн краме, кампанію засыпалі скаргі абураных інтэрнэт-карыстальнікаў і праваабарончых арганізацый. Apple хутка выключыла гульню з продажу і прабачылася за сваю хібу.

siteua.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі