Камароўскі рынак у Мінску праз спёку будзе працаваць з 7-й гадзіны

8 жніўня ў Мінгарвыканкаме прайшла прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Андрэем Дамарацкім.

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", многія мінчукі, якія дазваніліся чыноўніку, прасілі пачынаць працу рынкаў раней, бо моцная спякота ўскладняе куплю прадуктаў удзень. Дамарацкі паведаміў, што цяпер Камароўскі рынак будзе даступны для пакупнікоў ад 7-й гадзіны раніцы.

Таксама ў фермераў з'явілася магчымасць гандляваць сваёй прадукцыяй не да пэўнай гадзіны, а да той пары, пакуль яна не будзе распрададзеная.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі