Камароўскі рынак не будзе працаваць 10 красавіка
![Камароўскі рынак не будзе працаваць 10 красавіка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_705843_big.jpg.webp?itok=AkKKKHH2)
Камароўскі рынак у Мінску не будзе працаваць у наступны аўторак, 10 красавіка. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.
Прычынай гэтага называецца комплексны рамонт трансфарматарнай падстанцыі і адсутнасць электраэнергіі. Адміністрацыя рынку прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Дарэчы, панядзелак, 9 красавіка, на рынку павінен быць выходны дзень згодна з графікам.