Мінскі Камароўскі рынак вырашыў зладзіць у сваім інстаграм-акаўнце незвычайны розыгрыш: у падпісчыкаў ёсць магчымасць выйграць 23 кілаграмы сала. Ці столькі ж кілаграмаў садавіны альбо гародніны.
Такі розыгрыш Камароўка прысвяціла хуткім святам. Праўда, каб выйграць, трэба быць у Мінску, набыць нешта на рынку, ды яшчэ і сфатаграфавацца з прадаўцом, пасля чаго апублікаваць у сябе ў інстаграме здымак.
Вынікі розыгрышу абяцаюць падвесці ўжо 7 студзеня. Так што ў патэнцыйных удзельнікаў ёсць час падумаць, дзе ў выпадку перамогі захоўваць такую колькасць прадуктаў.