Каманда БДУ паўдзельнічае ў фінале чэмпіянату свету па праграмаванні

Каманда Беларускага дзяржаўнага універсітэта адзіная з краіны выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. Паўфінальныя спаборніцтвы Паўночна-Усходняга еўрапейскага рэгіёну днямі адбыліся ў Санкт-Пецярбургу.  У спаборніцтвах узялі ўдзел 199 каманд ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Кыргызстана і Узбекістана. У складзе каманды БДУ — Канстанцін Багданаў, Аляксей Лабанаў і Аляксей Толсцікаў. Яны на працягу пяці гадзін рашылі 8 з 11 прапанаваных задач.

Фінал чэмпіянату свету, на якім будуць змагацца лепшыя каманды са 100 універсітэтаў, адбудзецца ў лютым 2010 года ў Кітаі, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі