Каля Вярхоўнага суда ў Мінску прайшла акцыя пратэсту (фота, відэа)

Каля Вярхоўнага суда ў Мінску прайшла акцыя пратэсту (фота, відэа)

Раніцай 30 студзеня ў Мінску каля будынка Вярхоўнага суда прайшла несанкцыянаваная акцыя пратэсту. Каля 20-30 чалавек пратэставалі супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі. Яны трымалі ў руках плакаты з адпаведным зместам. Над натоўпам лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянеры (а іх было вельмі шмат, больш, чым удзельнікаў пікету) склалі на пратэстоўцаў адміністрацыйныя пратаколы. Затрыманняў не было.

Нагадаем, учора гэтую акцыю анансаваў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, трэба не толькі прыцягнуць увагу грамадства да праблемы, але і "супрацьстаяць гэтай практыцы і гэтай сістэме". Нагодай стала нядаўняе збіццё АМАПаўцамі ў будынку Фрунзенскага суда сталіцы дваіх актывістаў і журналіста партала tut.by, якіх пасля яшчэ і аштрафавалі.

За акцыяй назіраў камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Кіраўнік мінскага АМАП: У нас заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва

“Чаму падлога чорная?” — кіраўнік тэатра ўспамінае, як на сцэну выйшаў АМАПавец

Каля Вярхоўнага суда ў Мінску прайшла акцыя пратэсту (фота, відэа)
Каля Вярхоўнага суда ў Мінску прайшла акцыя пратэсту (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі