"Жыллё старэе, яго спажывецкія якасці змяняюцца, таму аб'ёмы рэканструкцыі растуць", — гаворыць спецыяліст.
Паводле меркавання Уладзіміра Піліпенкі, рамонт трэба пачынаць з 5-павярховых дамоў у рэгіёнах і ў сталіцы (гэта каля 20 млн квадратных метраў), пасля на чарзе будуць 9-павярховыя дамы, пабудаваныя ў 1970-я гады (больш за 100 млн кв. м.).
Адна з галоўных задачаў, якая сёння стаіць перад будаўнікамі — гэта энергазберажэнне. Значная частка жылых дамоў у нашай краіне пабудаваныя па састарэлых нарматывах, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net