Каля Мінскага мора студэнты-замежнікі каталіся на машыне незвычайным спосабам
![Каля Мінскага мора студэнты-замежнікі каталіся на машыне незвычайным спосабам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karkar.png.webp?itok=ImVpZ_We)
Каля Мінскага мора студэнты-замежнікі каталіся на машыне незвычайным спосабам. Як паведамляе тэлеграм-канал МУС, здарэнне адбылося ўвечары 5 лютага. Аўтамабіль рухаўся на пляжы з адчыненымі дзвярыма і з танцуючымі пасажырамі. Відавочца зрабіў відэа і адправіў яго ў каршэрынгавую кампанію, якой належыць легкавік. У выніку на месца выклікалі супрацоўнікаў ДАІ, якія заспелі вясёлую кампанію на тым жа пляжы.
Замежнікі, якія навучаюцца ў адным з мінскіх ВНУ, распавялі, што такім чынам адзначалі дзень нараджэння аднаго з сяброў. Кіроўцу аштрафавалі, паколькі ён парушыў правілы перавозкі пасажыраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.