Вы тут

Каля гасцініцы "Турыст" у Мінску быў слуп чорнага дыму

Слуп дыму каля гасцініцы "Турыст"

Удзень 28 красавіка каля гасцініцы "Турыст" на Партызанскім праспекце ў Мінску быў слуп чорнага дыму, які бачны здалёк. Ратавальнікі кажуць, што ўзгаранне адбылося на будоўлі побач па вуліцы Жылуновіча. На плошчы 100 квадратных метраў там гарэла мінеральная вата.

На месцы працавалі супрацоўнікі МНС. Узгаранне ўжо ліквідавана. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Ратавальнікі на месцы здарэння / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.