Каля дома Караткевіча ў Оршы хочуць пабудаваць яшчэ адзін музей пісьменніка

Каля дома Караткевіча ў Оршы хочуць пабудаваць яшчэ адзін музей пісьменніка

Каля дома Уладзіміра Караткевіча ў Оршы плануюць пабудаваць сучасны музей класіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў бізнэсовец Андрэй Балабін, які выкупіў дом пісьменніка.

Аршанскі дом належаў бацькам Караткевіча. У ім пісьменнік жыў некалькі гадоў, там напісаў аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха".

У 2018 годзе Балабін выкупіў дом Караткевіча і абвясціў пра намер стварыць там музей. 

Цяпер прадпрымальнік паведаміў, што купіў суседні з домам участак. На гэтай тэрыторыі ён і хоча пабудаваць сучасны музей Караткевіча. Сам дом занадта малы для паўнавартаснага музея, таму яго плануецца упарадкаваць, захаваўшы аўтэнтычнасць і атмасферу месца. 

Па словах Балабіна, праект новага музея ўжо рыхтуецца, у першай палове 2020 года яго могуць вынесці на грамадскае абмеркаванне. "Дом стане часткай экспазіцыі, збор якой ужо ідзе. У новым будынку пісьменніка будзе зручны, інтэрактыўны музей. Думаю, адно другому не перашкаджае", — кажа бізнэсовец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі